Школьные учебно-методические объединения учителей

Школьное методическое объединение – коллегиальный орган, способствующий повышению профессиональной мотивации, методической культуры учителей и развитию их творческого потенциала. 

План работы школьного методического объединения классных руководителей

 

 

ПЛАН

работы метадычнага аб’яднання педагагічных работнікаў,

якія   выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў

(далей                класных         кіраўнікоў)

ДУА     “Ляшчанская    сярэдняя   школа”

на           2024/2025          навучальны год

 

                                           Кіраўнік:Ласік А.У., класны кіраўнік 11 класа,

                                           Склад:Хільмончык Ж.І., намеснік    дырэктара,

                                           Сіўко   І.Я.,       класны   кіраўнік        2  класа,

                                           Жылук  Л.З.,     класны    кіраўнік       3  класа,

                                           Тарасевіч  А.І.,   класны   кіраўнік      4  класа,

                                           Пацук   А.А .,    класны   кіраўнік        1  класа,

                                           Куцэйка   Г.І.,    класны   кіраўнік       7  класа,

                                           Базевіч  Т.П .,    класны    кіраўнік      6  класа,

                                           Драгун   С.А.,    класны   кіраўнік       8  класа,

                                           Шулейка Ю.В.,  класны   кіраўнік       9  класа,

                                           Гарбунова М.В. ,  класны  кіраўнік    10  класа,

                                           Арцішэўская А.І.,  класны  кіраўнік    5   класа.

 

ТЭМА: фарміраванне прафесійнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў у працы з навучэнцамі, бацькамі, класным калектывам.

МЭТА: павышэнне якасці і эфектыўнасці сістэмы выхавання, удасканаленне формаў і метадаў выхавання ў школе з дапамогай павышэння кампетэнтнасці і прафесійнага майстэрства класных кіраўнікоў.

ЗАДАЧЫ:

1.Стварэнне ўмоў для бесперапыннага павышэння кампетэнтнасці і прафесійнага майстэрства кожнага класнага кіраўніка, удасканалення формаў і метадаў арганізацыі выхаваўчай работы.

2.Фарміраванне ў класных кіраўнікоў тэарэтычнай і практычнай базы для мадэлявання сістэмы выхавання ў класе.

3.Удасканаленне методыкі працы класных кіраўнікоў па арганізацыі выхаваўчага працэсу ў класе ў святле сучасных тэхналогій.

4.Актыўнае ўключэнне класных кіраўнікоў у творча-педагагічную дзейнасць.

5.Вывучэнне і абагульненне цікавага вопыту работы класнага кіраўніка.

 

№ П/П

 

ТЭМА

 

 

ФОРМА ПРАВЯДЗЕН-НЯ

 

ТЭРМІН

 

АДКАЗНЫЯ

1.

Асаблівасці арганізацыі і планавання сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў 2023/2024 навучальным годзе

 

Інструктыўна-метадычная нарада

 

Верасень

2023

 

Ласік А.У.,

Хільмончык Ж.І.,

Тарасевіч А.І.,

Драгун С.А.

 

2.

Выкарыстанне сучасных інтэрактыўных выхаваўчых тэхналогій як сродак павышэння духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў

 

Семінар-практыкум

 

Снежань 2023

 

Ласік А.У.,

Жылук Л.З.,

Шулейка Ю.В.,

Куцэйка Г.І.

 

3.

Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне-прыярытэтная задача сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы

 

Круглы

стол

 

Сакавік

2024

 

Ласік А.У.,

Даўгоўскі А.В.,

Арцішэўская А.І.,

Базевіч Т.П.

 

 

4.

Сучасныя выхаваўчыя тэхналогіі як сродак фарміравання асобы навучэнцаў. Вынікі работы метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў за 2023/2024 навучальны год

 

Метадычная студыя

 

Май

2024

 

Ласік А.У.,

Гарбунова М.В.,

Сіўко І.Я.,

Пацук А.А.

 

 

 

 

ПАСЯДЖЭННЕ №1

Дата правядзення: верасень 2023 года

Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада

 

Тэма: Асаблівасці арганізацыі і планавання сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў 2023/2024 навучальным годзе

 

Мэта: азнаямленне з асноўнымі напрамкамі выхаваўчай работы на 2023/2024 навучальны год, з інструктыўна-метадычнымі дакументамі.

 

Пытанні для абмеркавання:

  1. Планаванне метадычнай работы класных кіраўнікоў на 2023/2024 навучальны год. Зацвярджэнне плана работы МА класных кіраўнікоў на 2023/2024 навучальны год.

Адказны: Ласік А.У., класны кіраўнік 11 класа, старшыня ВМА класных кіраўнікоў.

  1. Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма МА РБ

“Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе”

Адказны: Хільмончык Ж.І.,намеснік дырэктара

  1. Агляд метадычнай літаратуры і інтэрнэт рэсурсаў па арганізацыі выхаваўчай дзейнасці

Адказны: Тарасевіч А.І., класны кіраўнік 4 класа.

4       Майстар- класс “Патрыятычнае выхаванне як фактар грамадзянскай ідэнтычнасці навучэнцаў”

Драгун С.А., класны кіраўнік 8 класа.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе»
  2. Метадычныя рэкамендацыі. Планаванне выхаваўчай работы ў класе і яе ўлік. Зборнік нарматыўных дакументаў № 6, 2012;
  3. Метадычныя рэкамендацыі. Прыкладная структурная мадэль вядзення дакументацыі, якая рэгламентуе арганізацыю выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Зборнік нарматыўных дакументаў № 6, 2012.

 

 

ПАСЯДЖЭННЕ №2

Дата правядзення: снежань 2023 года

Форма правядзення: семінар-практыкум

 

Тэма: Выкарыстанне сучасных інтэрактыўных формаў арганізацыі выхаваўчых мерапрыемстваў як сродак павышэння духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў

 

Мэта: павышэнне псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці класнага кіраўніка пры арганізацыі духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў.

 

Пытанні для абмеркавання:

  1. Праблемы духоўна-маральнага выхавання школьнікаў

Адказны: Жылук Л.З., класны кіраўнік 3 класа

класны кіраўнік 4 класа

 

  1. Праца класнага кіраўніка па фарміраванні талерантных адносін у вучняў

Адказны: Куцэйка Г.І., класны кіраўнік 7 класа

Практыкум:

  1. 3. Майстар-клас “Сучасныя прыёмы і метады працы з падлеткамі па фарміраванню духоўна-маральных каштоўнасцяў”

Адказны: Шулейка Ю.В., класны кіраўнік 9 класа

 

Крыніцы інфармацыі:

  1. Буткевіч, В.В. Мая Айчына: дапаможнік для педагогаў устаноў агул. сярэд, адукацыі / В. В. Буткевіч, А. В. Толкачава. - Мінск: Нац. Ін-т адукацыі, 2012. — 224 с.
  2. Минова, М. Е. Фарміраванне маральных каштоўнасцяў вучняў у дзіцячых і моладзевых аб'яднаннях: дапаможнік для рук. устаноў адукацыі, педагогаў-арганізатараў, класных кіраўнікоў, работнікаў устаноў внешк. выхавання і навучання / М. Я. Мінова. - Мінск: Нац. Ін-т адукацыі, 2009. — 152 с.
  3. Казлова, Г.Л. Бяспека дзяцей у небяспечным свеце: практычны дапаможнік / Г.Л. Казлова, Л.Н. Мірэйчык, М.У. Прахіна. - Мінск: Альтыёра-Жывыя фарбы, 2013. – 55 С.

 

 

ПАСЯДЖЭННЕ №3

 

Час правядзення: сакавік 2024 года

Форма правядзення: круглы стол

 

Тэма: Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне-прыярытэтная задача сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы

Мэта: развіццё ў вучняў стойкай грамадзянскай пазіцыі, выхаванне пачуццяў патрыятызму, любові да сваёй Радзімы, свайго краю; удасканаленне формаў і спосабаў фарміравання развіцця ў вучняў грамадзянскай свядомасці, патрыятызму - як найважнейшых духоўна-маральных і сацыяльных каштоўнасцяў, высокай адказнасці і дысцыплінаванасці.

Пытанні для абмеркавання:

  1. Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне у адукацыйным працэсе

          Адказны: Даўгоўскі А.В.,кіраўнік па ВПВ

Ласік А.У.,

  1. Сучасныя выхаваўчыя тэхналогіі: іх прымяненне ў выхаваўчай дзейнасці

Адказны: Базевіч Т.П., класны кіраўнік 6 класа

Практыкум:

  1. Інфармацыйная гадзіна - адна з дзейсных форм грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Адкрытая інфармацыйная гадзіна па тэме : “Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне”

    Адказны: Арцішэўская А.І., класны кіраўнік 5 класа

Літаратура:                                                                          

  1. Кабуш, У.Т. Гуманізацыя выхаваўчага працэсу ў сучаснай школе: Дапаможнік для педагогаў устаноў агул. асяроддзяў, адукацыі / У.Т. Кабуш, А.У. Трацэўская. - Мінск: Нац. Ін-т адукацыі, 2012. – 184 с.
  2. Лугаўцова, Е.І. Псіхалогія фарміравання здаровага ладу жыцця школьнікаў: дапаможнік для педагогаў-псіхолагаў, педагогаў соц. устаноў агул. сярэд , адукацыі / А.І. Лугаўцова. - Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2012. — 192 с.
  3. Самусева, Н.В., Падлеткавы клуб «Я выбіраю здароўе»: дапаможнік для педагогаў устаноў агул. асяроддзяў, адукацыі / Н.В. Самусева. - Мінск: Нац.Ін-т адукацыі, 2013.— 200 с.

 

 

ПАСЯДЖЭННЕ №4

 

Час правядзення: май 2024 года

Форма правядзення: метадычная студыя

 

Тэма: Сучасныя выхаваўчыя тэхналогіі як сродак фарміравання асобы навучэнцаў. Вынікі работы метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў за 2023/2024 навучальны год

Пытанні для абмеркавання:

  1. Вынікі работы ВМА класных кіраўнікоў за 2023/2024 навучальны год
  2. Абмеркаванне перспектыўнага планавання на 2024/2025 навучальны год

Адказны: Ласік А.У., класны кіраўнік 11 класа, старшыня ВМА класных кіраўнікоў

3       Практыкум:

1)Майстар-класс па прымяненню сучасныя выхаваўчых тэхналогій на уроках матэматыкі

Адказны: Гарбунова М.В., класны кіраўнік 10 класа

2)Майстар-класс па прымяненню сучасныя выхаваўчых тэхналогій на уроках у пачатковай школе

Адказны: Сіўко І.Я.,класны кіраўнік 3 класа

3)Майстар-класс па прымяненню сучасныя выхаваўчых тэхналогій пры правядзенні класнай гадзіны.

Адказны: Пацук А.А.,класны кіраўнік 1 класа

Літаратура:

  1. Бязрукіх, М. М. Школьныя фактары рызыкі і здароўе дзяцей / М.М. Бязрукіх / / Magister. – 1999. – №3. С. 56-64.
  2. Годфруа, Ж. Што такое псіхалогія? : т.2: / Ж.Гадфруа. Мн.: Мір, 1996.  С. 376.
  3. Зайцаў, Г.К., Колбанов, В.В., Калеснікава, М. Г. Педагогіка здароўя : адукацыйныя праграмы па валеалогіі / Г.К. Зайцаў, В.В. Колбанов, М. Г. Калеснікава. - СПб., 1994. – 77 с.
  4. Каўрыга, Н.М. Фарміраванне патрэбы ў здароўі і здаровым ладзе жыцця-важная педагагічная задача / Н. М.Каўрыга // Адукацыя і Здароўе. - Калуга, 1998. С.149-150.

 

 

свернуть

Заседания школьного методического объединения учителей-предметников

ЗАЦВЕРДЖАНА

на пасяджэнні

метадычнага савета

пратакол №1

ад 31.08.2023г.

 

 

ПЛАН РАБОТЫ ШКОЛЬНАГА ВУЧЭБНА -

МЕТАДЫЧНАГА АБ’ЯДНАННЯ НАСТАЎНІКАЎ  

ДУА “ЛЯШЧАНСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”

НА 2024/2025 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

                                              

                                               Кіраўнік: Драгун С.А. - настаўнік

                                               беларускай мовы і літаратуры.

                                               Склад:

                                               Богдан А.В.- выхавальнік дзіцячага сада;  

                                               Даніловіч Г.П. -  выхавальнік дзіцячага сада; 

                                               Сіўко І.Я. – настаўнік пачатковых класаў;

                                               Жылук Л.З. - настаўнік пачатковых класаў;

                                              Тарасевіч А.І. - настаўнік пачатковых класаў;

                                               Пацук А.А. -  настаўнік пачатковых класаў;

                                               Арцішэўская А. І.-  настаўнік рускай  мовы

                                               і літаратуры;

Даўгоўскі А.В.- настаўнік хіміі;

                                               Базевіч Т.П. – настаўнік гісторыі;

Ласік А.У.-настаўнік фізікі,

                                                Жук Д.Э. -  настаўнік

                                               фізічнай культуры;

Гарбунова М.В.-настаўнік

                                               матэматыкі;

Куцэйка Г.І. – настаўнік

                                               працоўнага навучання;

Матвіенка Н.Г. –

                                               педагог-дэфектолаг,

Шулейка  Ю.В. –

                                               настаўнік нямецкай мовы,

Нагар.Т.Д. – 

                                               настаўнік  англійскай мовы.            

 

Метадычная тэма: Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па пытаннях выхавання і развіцця асобы вучняў сродкамі вучэбных прадметаў.

Мэта метадычнай работы: стварэнне ўмоў для развіцця прафесійных кампетэнцый настаўнікаў для павышэння якасці адукацыі і выхавання навучэнцаў сродкамі школьных вучэбных прадметаў.

         Задачы:

         актуалізаваць і паглыбіць веды настаўнікаў пра сучасныя падыходы і спосабы выхавання і развіцця асобы вучняў сродкамі школьных вучэбных прадметаў;

         удасканаліць спосабы арганізацыі навучання дзяцей з шырокім выкарыстаннем сучасных сродкаў камунікацыі, анлайн-узаемадзеяння, дыстанцыйнага навучання і адукацыйных Інтэрнет-рэсурсаў;

         уключыць настаўнікаў у дзейнасць па засваенні эфектыўных спосабаў арганізацыі, актывізацыі, кіравання і кантролю вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах на вучэбных занятках і пры выкананні дамашняй работы;

         забяспечыць інфармаванасць настаўнікаў аб нарматыўным прававым, навукова-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах, навінках педагагічнай літаратуры.

 

Пасяджэнне №1

Дата правядзення: 29.08.2023 года

Месца правядзення: ДУА “Ляшчанская сярэдняя школа”

Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада

Тэма: Павышэнне якасці адукацыйнага працэсу праз вывучэнне нарматыўных прававых і вучэбна-метадычных дакументаў пры выкладанні школьных прадметаў у 2023/2024 навучальным годзе.

 

Пытанні для абмеркавання

  1. Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе.
  2. Абноўленыя вучэбныя праграмы і вучэбна-метадычныя комплексы па прадметах школьнай праграмы
  3. Аналіз вынікаў экзаменаў па вучэбных прадметах па завяршэнні навучання і выхавання на II і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.
  4. Планаванне работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў у 2023/2024 навучальным годзе.

 

Пасяджэнне №2

Дата правядзення: 09. 11. 2023 года

Месца правядзення: ДУА “Ляшчанская сярэдняя школа”

Форма правядзення: семінар-практыкум

Тэма: Удасканаленне прафесійных кампетэнцый настаўнікаў.

Мэта: вызначыць шляхі развіцця прафесійных кампетэнцый настаўнікаў, абмеркаваць магчымасці, назваць механізмы, абазначыць праблемы і шляхі па іх вырашэнню для ўдзельнікаў адукацыйнага працэса.

Вучэбна-метадычны блок

  1. Паняцце “Кампетэнтнасны і сістэмна-дзейнасны падыход” у адукацыі”.

                                                                         Драгун С.А., кіраўнік ШМА

  1. Складнікі кампетэнцыі настаўніка : веды, уменні, вопыт дзейнасці, асабістыя якасці .

                                                     Шулейка Ю.В., настаўнік нямецкай мовы

  1. Камунікатыўная кампетэнтнасць настаўніка рускай мовы і літаратуры як аснова прадуктыўнага ўзаемадзеяння з навучэнцамі з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей.

                                Арцішэўская А.І., настаўнік рускай мовы і літаратуры

  1. Прафесійная кампетэнтнасць настаўніка біялогіі і хіміі па развіццю і выхаванню асобы навучэнца.

                                                       Далгоўскі А.В., настаўнік хіміі і біялогіі

  1. Фарміраванне асобы навучэнца , яго метапрадметных і прадметных кампетэнцый сродкамі выкарыстання магчымасцей развіваючага, інфармацыйна-адукацыйнага , сацыякультурнага асяроддзя.

                                                    Жылук Л.З., настаўнік пачатковых класаў

 

Практычны блок

  1. Наведванне ўрока матэматыкі (этапы фарміравання прадметных кампетэнцый: вывучэнне новага матэрыяла, фарміраванне і адпрацоўка ўмення па яго прымяненню).

                                                        Гарбунова М.В., настаўнік матэматыкі        

  1. Наведванне ўрока ў 4 класе (выхаванне і развіццё асобы навучэнца праз самастойную і творчую работу ).

                                               Тарасевіч А.І., настаўнік пачатковых класаў

  1. Наведванне занятка ў дзіцячым садзе (фарміраванне ў выхавальнікаў камунікатыўна-маўленчых уменняў) .

                                                    Богдан А, В., выхавальнік дзіцячага сада

  1. Абмен вопытам па тэме пасяджэння.

                                                                              Настаўнікі-прадметнікі

  1. Вывады. Рэкамендацыі. Рэфлексія

 

Пасяджэнне №3

Дата правядзення: 28.02. 2024 года

Месца правядзення: ДУА “Ляшчанская сярэдняя школа”

Форма правядзення: круглы стол

Тэма: Сучасны ўрок: выкарыстанне эфектыўных метадаў і сродкаў навучання , розных форм арганізацыі вучэбнага ўзаемадзеяння , накіраваных на дасягненне асобасных, метапрадметных і прадметных вынікаў навучэнцаў.

Мэта: вызначэнне механізмаў удасканалення эфектыўных метадаў і сродкаў навучання, розныз форм арганізацыі вучэбнага ўзаемадзеяння, накіраваных на дасягненне асобасных, метапрадметных і прадметных вынікаў навучэнцаў.

Вучэбна-метадычны блок

  1. Фарміраванне асобасных якасцей навучэнцаў (працавітасць, арганізованнасць, самастойнасць, мэтанакіраванасць, настойлівасць у дасягненні мэты) на вучэбных занятках з дапамогай разных арганізацыйных форм навучання .

                                                     Пацук А.А., настаўнік пачатковых класаў

  1. Прымяненне прыёмаў праектна-даследчай дзейнасці на вучэбных занятках па фізіцы як спосаб развіцця навыку працы вучняў у групах, актыўнага іх уключэння ў працэс самаадукацыі і самарэалізацыі.

                                                                        Ласік А.У., настаўнік фізікі

  1. Фарміраванне чытацкай адукаванасці вучняў на вучэбных занятках па англійскай мове.

                                                          Нагар Т.Д., настаўнік англійскай мовы

  1. Выхаванне і развіццё асобы навучэнца праз самастойную і творчую працу на ўроках працоўнага навучання.

                                             Куцэйка Г.І., настаўнік працоўнага навучання

  1. Выхаванне і развіццё маральных, фізічных і інтэлектуальных якасцей асобы вучня на ўроках фізічнай культуры і здароўя.

                                                      Жук Д.Э., настаўнік фізічнай культуры

  1. Фарміраванне ў вучняў культуры бяспекі жыццядзейнасці, каштоўнасных адносін да здароўя.

                                                  Даніловіч Г.П., выхавальнік дзіцячага сада

 

Практычны блок

  1. Наведванне ўрока беларускай мовы (дыдактычны матэрыял да вучэбных заняткаў па беларускай мове як спосаб выхавання ў вучняў павагі да мовы, краіны, яе традыцый).

                                                        Сіўко І.Я., настаўнік пачатковых класаў

  1. Наведванне ўрока гісторыі (развіццё інтэлектуальных і творчых здольнасцей навучэнцаў, маральных якасцей на ўроках гісторыі).

                                                                   Базевіч Т.П. , настаўнік гісторыі  

  1. Самааналіз і аналіз адкрытых мерапрыемстваў.
  2. Вывады. Рэкамендацыі. Рэфлексія.

 

Пасяджэнне №4

Дата правядзення: 14.05. 2024 года

Месца правядзення: ДУА “Ляшчанская сярэдняя школа”

Форма правядзення: фестываль  метадычных ідэй

Тэма: Выніковая дзейнасць праз абагульненне і ўкараненне ў работу эфектыўнага педагагічнага вопыту. Аналіз работы МА за 2023/2024 навучальны год .

Пытанні для абмеркавання

  1. Панарама педагагічнага вопыту.

                                                                                                Настаўнікі МА

  1. Удзел настаўнікаў у прафесійных і метадычных конкурсах.

                                                                                                  Настаўнікі МА                                                                         

3.Аналіз работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў  за 2023/2024 навучальны год.   

                                                                        Драгун С.А., кіраўнік МА                                                                        

  1. Вызначэнне задач і перспектыўных накірункаў работы МА настаўнікаў на 2024/2025 навучальны год.

                                                                                                Настаўнікі МА

 

                                                       

УЗГОДНЕНА

Намеснік дырэктара  па вучэбна-

выхаваўчай рабоце ДУА “Ляшчанская

сярэдняя школа”

 __________Ж.І.Хільмончык

 01.09.2023 г.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

свернуть