Мэта: Стварэнне ўмоў для павышэнне якасці адукацыйнага працэсу праз эфектыўнае выкарыстанне кантрольна-ацэначнай дзейнасці на вучэбных занятках, раскрыццё індывідуальных асаблівасцей праз эфектыўную арганізацыю адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў.
Задачы:
- Павышаць якасць адукацыйнага працэсу праз:
стварэнне спрыяльных умоў для выяўлення, развіцця, падтрымкі адораных і таленавітых навучэнцаў;
эфектыўнае выкарыстанне кантрольна-ацэначнай дзейнасці на вучэбных занятках;
абагульненне і распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту;
- Павышаць узровень выхаванасці праз:
актывізацыю прафілактычнай работы па папярэджанні супрацьпраўных паводзін непаўналетніх;
фарміраванні ў вучняў і выхаванцаў навыкаў здаровага ладу жыцця, бяспечных і адказных паводзін;
фарміраванне патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці, каштоўнасных адносін да гістарычнага мінулага сваёй Радзімы;
удасканаленне работы па ўзаемадзеянні і супрацоўніцтве сям'і і школы;
Стварыць умовы для захавання здароўя вучняў і выхаванцаў праз:
выкананне комплекса мер па забеспячэнні бяспечных і здароўезберагальных умоў пры арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсу;
якасную рэалізацыю праекта па фарміраванні станоўчага іміджу ўстановы адукацыі, як школы творчага дызайну.
Павышаць узровень прафесійных кампетэнцый педагогаў за кошт:
павышэння катэгарыйнага ўзроўню, наведвання павышэння кваліфікацыі, семінараў, вебінараў, адкрытых урокаў, майстар – класаў, самаадукацыі;
Стварыць умовы для захавання матэрыяльна – тэхнічнай базы праз: актывізацыю работы па развіццю пазабюджэтнай дзейнасці.