Лета-чароўная пара года. Дрэвы прыбраныя ў яркія зялёныя адзенні. Пад імі густа расце трава. Яна ўсеяна рознакаляровымі кветкамі.над імі пырхаюць матылькі і гудуць розныя насякомыя. У лета цудоўны звонкі смех. Спяваюць высока ў небе, на галінках дрэў галасістыя птушкі.
Прыйшла пара развітацца нам з любімым летам. Яно сагравала нас цёплым сонейкам, палівала ласкавым дожджыкам. Мы добра адпачылі, сталі загарэлымі, моцнымі, бадзёрымі і здаровымі.
Дзякуй табе, лецейка!