Поход к мемориальному комплексу "Зиняки" 1-2 классы
04.06.2024Боль Хатыні блізкая і зразумелая для жыхароў Шчучыншчыны.
Два населеныя пункты нашага раёна – Зінякі і Агародзішча сталі сёстрамі Хатыні і соцень іншых спаленых фашыстамі вёсак. Усяго падчас вайны ў Беларусі было спалена больш за 10500 населеных пунктаў.
На гэтым шматпакутным кавалачку зямлі пад назвай Зінякі, вучні 1 і 2 класа Ляшчанскай сярэдняй школы схілілі свае галовы перад памяццю загінуўшых тут людзей падчас паходу.
Наша задача – зрабіць усё дзеля захавання міру ва імя будучых пакаленняў, таму мы і абралі дадзены маршрут для паходу.