Экскурсія на мемарыяльны комплекс "Музей Зямлянка" ў в. Зачэпічы

19.03.2024
Ужо больш за 80 гадоў мы жывем без вайны. Цяперашнім дзецям цяжка ўявіць сабе, каб недзе свісталі снарады, стралялі аўтаматы, гінулі людзі. Над краінай сёння мірнае неба, але памяць аб тым страшным ліхалецці па-ранейшаму жывая ў нашых сэрцах, бо амаль кожная сям'я ў цяжкія ваенныя гады страціла кагосьці з блізкіх людзей.

Навучэнцы пачатковых класаў у рамках вучэбнай праграмы пры вывучэнні тэмаў, прысвечаных вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў  наведалі мемарыяльны комплекс "Музей Зямлянка" ў в. Зачэпічы, які быў створаны на месцы базіравання штаба партызанскага злучэння Шчучынскай зоны.

Сядзельнік Марыя Пятроўна расказала пра суровыя будні партызан і ўмовы пражывання ў зямлянцы.

Яна паведаміла аб тым, што  мемарыяльны комплекс уключае тры аб’екты: мармуровы помнік партызанам, воінам і мірным  жыхарам, якія змагаліся з фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, рэканструяваную партызанскую зямлянку, музей партызанскай славы. У стылізаванай партызанскай зямлянцы створана экспазіцыя “Партызанскі быт”.

У экспазіцыі першай залы музея пад назвай “Пачатак Вялікай Айчыннай вайны” навучэнцы даведаліся  аб вераломным нападзе гітлераўскіх захопнікаў на Савецкі Саюз.

У экспазіцыі другой залы музея “Партызанскі рух” пазнаёміліся  пра гераічную  барацьбу партызан, падпольшчыкаў  у часы Вялікай Айчыннай вайны.

Наведаўшы трэцюю залу музея “Памяць”, дзеці пашырылі веды аб тых   помніках і абелісках, якія размешчаны на тэрыторыі Шчучынскага раёна, аб увекавечанні памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны.

Мы заўсёды павінны памятаць пра несмяротны подзвіг людзей, якія падарылі нам мірнае жыццё. Гэтую памяць мы абавязаны перадаваць дзецям - такое нельга забываць, каб яно ніколі больш не паўтарылася! Маладому пакаленню неабходна ведаць, якія падзеі перажыла некалі наша краіна, і ў гэтым дапамагла экскурсія ў "Музей Зямлянку".