Дыспут “Прафесійны бум”

20.04.2024
20.04.2024 г. з вучнямі 7-11 класаў быў праведзены дыспут “Прафесійны бум”, асноўная мэта якога – расшырыць уяўленне падлеткаў пра віды прафесій, пабудзіць іх да пошуку інфармацыі пра прафесіі, да ўсвядомленага прафесійнага выбару, сфарміраваць пазітыўныя адносіны да працы, выхоўваць паважлівыя адносіны да прадстаўнікоў усіх прафесій.

Прысутныя вырашалі праблемныя сітуацыі, выказвалі свае меркаванні на пастаўленыя праблемы,  разгадвалі красворд, слухалі паведамленні пра незнаёмыя і цікавыя прафесііі, працавалі ў групах. А паняцці “хачу”, “магу”, “патрэбна” дапамаглі вучням зразумець, як правільна выбраць прафесію, каб у будучым дасягнуць поспеху. Жадаючыя падзяліліся сваімі планамі пра сваю будучую прафесію.