Літаратурная гасцёўня "Я вырас тут і край мне гэты дарагі".

06.04.2024
6 красавіка 2024 года з вучнямі 1-6 класаў была праведзена літаратурная гасцёўня "Я вырас тут і край мне гэты дарагі".

Падчас правядзення мерапрымства дзеці адгадвалі загадкі, успаміналі вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў, прыказкі і прымаўкі,  гісторыю развіцця нашай краіны, роднага краю, гулялі ў беларускія гульні.  Пасля мерапрыемства дзеці адчувалі радасць і пачуццё гонару за нашу краіну, яе поспехі і дасягненні. Усе былі рады, што жывуць у такой цудоўнай, прыгожай і добрай краіне.

У ходзе гульні дзеці атрымалі пазітыўныя эмоцыі, а таксама пашырылі свае веды аб малой радзіме.