Тыдзень прававых ведаў

08.04.2024

З мэтай прафілактыкі правапарушэнняў і павышэння ўзроўню прававой адукаванасці вучняў у школе з 08.04.2024 па 13.04.2024 прайшоў тыдзень прававых ведаў. У адпаведнасці з планам тыдня, мерапрыемствы прайшлі ва ўсіх класах. У пачатку тыдня прававых ведаў у школьнай бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава метадычнай літаратуры па тэме “Правы і абавязкі чалавека”. З цікавасцю вучні удзельнічалі ў адкрытым мікрафоне з інспектарам ІСН “Адміністратыўная і крымінальная адказнасць”. Навучэнцы лёгка ўступалі ў гутарку, задавалі пытанні, атрымлівалі поўныя адказы. Для навучэнцаў 7-11 класаў быў праведзены круглы стол “Мы ў адказе за свае ўчынкі”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пашырылі ўяўленне аб канвенцыі як аб дакуменце, які абараняе іх правы. З навучэнцамі 1-6 классаў мы адправіліся ў падарожжа ў краіну прававых ведаў “Што такое добра, а што такое дрэнна”. Рабяты папоўнілі веды аб правах чалавека, навыках правільных паводзін у школе і дома, грамадскіх месцах і на вуліцы, рашалі праблемныя сітуацыі. На працягу тыдня прайшлі тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны “Як не стаць ахвярай злачынства?”. Вучні актыўна прынялі ўдзел ў конкурсе малюнкаў і калажоў “Мае правы”, за што былі ўзнагароджаны граматамі. У бацькоўскіх чатах размяшчалася інфармацыя па тэме “Абарона правоў непаўналетніх ў Рэспубліцы Беларусь” У выніку правядзення мерапрыемстваў тыдня навучэнцы папоўнілі свае веды аб асноўных правах і абавязках непаўналетніх, пашырылі свае ўяўленні аб адказнасці за здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў, правапарушэнняў.              Педагог-арганізатар                                                         Т.Д. Нагар