Паседжанне сямейнага клуба " Узаемаразуменне ў сям'і".

21.10.2024

У нашай школе дзейнічае сямейны клуб "Цяпло сям'і". У межах бацькоўскага тыдню адбылося паседжанне сямейнага клуба па тэме " Узаемаразуменне ў сям'і". З бацькамі вялася гутарка аб падлетках, іх пачуццях, уменні шанаваць свой уласны час. Аб тым, што дзеці патрабуюць пільнай увагі, далікатнасці і асцярожнасці ў зносінах з імі. Бацькам прапанавана Памятка аб узаемаразуменні ў сям'і, аб арганізацыі ўласнага часу дзіцяці.